00:00
02:44
Ідучы прама - не ўсё паглынаем
Мы ўжо шмат ведаем і пераменаў чакаем
Хочам засвяціцца, засвяціцца і гарэць
Хочам засвяціцца, засвяціцца і гарэць
Больш тут не будзе кіраваць гнеў
У сэрцы свабода
Прабуджаецца і не засне
Мы не будзем такімі як учора
Хай анёл нас крылом ахіне
Хай анёл нас крылом ахіне!
Мы павінны знайсці ўсе апошнія сілы
Адкладаць няма як - уздымаюцца крылы
Думка да думкі і слова да слова
Думка да думкі і слова да слова
Дзень наступны ўжо чакае нас - ён будзе добрым
У сэрцы свабода
Прабуджаецца і не засне
Мы не будзем такімі як учора
Хай анёл нас крылом ахіне
Хай анёл нас крылом ахіне
Распальвае сэнс таго, за што мы ўсталі
Агмень у вачах тых, што побач з намі
Цяпер у нас агульны боль - аб тых, каго забралі
Гэта нас моцна яднае і вядзе
Гэта нас моцна яднае і вядзе
Больш тут не будзе кіраваць гнеў
У сэрцы свабода
Прабуджаецца і не засне
Мы не будзем такімі як учора
Хай анёл нас крылом ахіне
У сэрцы свабода
Прабуджаецца і не засне
Мы не будзем такімі як учора
Хай анёл нас крылом ахіне
Хай анёл нас крылом ахіне